Жыткавіцкае ДБУ №21на раённую Дошку гонару заносіцца другі год запар

ДБУ №21, філіял ААТ “Дарожна-будаўнічы трэст г. Гомеля”, на раённую Дошку гонару заносіцца другі год запар.

Звычка перамагаць напэўна стала добрай традыцыяй, кажуць у калектыве.

Канечне, працу дарожнікаў сёння не крытыкуе толькі лянівы, але ж стану беларускіх магістраляў карыстальнікі заўжды ставяць больш высокую адзнаку ў параўнанні з іншымі. І ў тым немалая заслуга тых, хто займаецца рэканструкцыяй і рамонтам аўтадарог і збудаванняў на іх.

Жыткавіцкае ДБУ прайшло немалы шлях, даўжынёю ў 52 гады. Працоўную загартоўку ў ім атрымала шмат месцічаў і людзей прыезджых. Цяжка пераацаніць той уклад, які за мінулы час арганізацыя ўнесла ў добраўпарадкаванне нашага рэгіёна, зрабіўшы яго больш прыдатным для жыцця і эканомікі.

Але часцей будні калектыву праходзяць у далёкіх і блізкіх камандзіроўках. Так, летась нашы дарожнікі зараблялі грошы на сямі аб’ектах краіны, у тым ліку на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Безумоўна, самым важным стаў удзел у будаўніцтве моста праз Прыпяць. Акрамя таго, тэхніка і штат працавалі на рэканструкцыі аўтадарогі М-6 Мінск – Гродна – мяжа Польшчы (Брузгі), капітальна рамантавалі лыжаролерную трасу ў Нацыянальным парку “Прыпяцкі”, будавалі транспартную развязку на ўчастку магістралі М-1 “Беларусь”, выконвалі работы на РУВП “Граніт” і АЗС каля вёскі Крэмнае.

Год мінулы завяршыўся з нядрэннымі вытворчымі паказчыкамі: рэнтабельнасць дасягнула 10,2 працэнта, атрымана выручкі больш леташняга на траціну. Колькасць работнікаў зараз складае 76 чалавек. Пераважна гэта мужчыны, якія сядзяць за рулём спецыяльных машын – землярыйнай тэхнікі, каткоў, асфальтаўкладчыкаў. Летась на прадпрыемстве стварылі тры новыя рабочыя месцы.

Пры гэтым тут не забываюць пра мадэрнізацыю, абнаўляючы па магчымасці тэхнічную базу. Так у 2018-ым гараж ДБУ папоўніўся дарожнай фразой, бульдозерам і катком.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.