Лепшыя малодшакласнікі папоўнілі шэрагі рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

Чырвона-зялёныя гальштукі заззялі на грудзях больш як 120-ці акцябрат.

Падзея па традыцыі прымеркавана да Дня піянерскай дружбы, што адзначаецца 19 мая. Святочная цырымонія як заўжды прайшла каля помніка загінуўшым чырвонаармейцам і партызанам. Раўняючыся на сцяг, дзеці застылі па камандзе “смірна”. Не зварухнецца ганаровая варта.

Быць вернымі прысязе, добра вучыцца і любіць сваю Айчыну хлопчыкам і дзяўчынкам пажадала намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Русая. Разам са старшынёй галіновага прафсаюза Пятром Кальцовым пачэсныя госці павязалі школьнікам гальштукі. Працягнула раённы злёт “першых” узнагароджанне актывістаў самага масавага дзіцячага грамадскага аб’яднання. Дыпломы атрымалі пераможцы і прызёры раённых конкурсаў. У ліку лепшых прагучала дружына імя Юрыя Гагарына сярэдняй школы №2 г. Жыткавічы імя А. Галавача. За працу па развіцці піянерскага руху, прапаганду і распаўсюджванне перадавога вопыту адзначылі педагогаў-агранізатараў Алену Матросаву (СШ №2 г. Жыткавічы), Алену Шаўчэнка (СШ №3 г. Жыткавічы) і Алёну Каралец (Верасніцкая СШ).

На прыступку вышэй у гэты дзень сталі не толькі ўчарашнія акцябраты. Дзесяць вучняў старэйшых класаў, якія вызначыліся ўдзелам у пазашкольным жыцці, прынялі ў БРСМ. Членскія білеты ім уручыла выконваючы абавязкі першага сакратара раённага камітэта Яўгенія Кахаева.
Пасля лінейкі ў раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі абнавілі стэнд пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны “В строю всегда, в памяти навечно”.

Святлана ШАКАЛЯН
Фота цэнтра творчасці

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.