Аграрыі распачалі продаж зерня новага ўраджаю дзяржаве

Хаця ўборка каласавых у раёне ў самым разгары, але аграрыі  распачалі продаж зерня новага ўраджаю дзяржаве.

На Жыткавіцкую хлебную базу з сельгаспрадпрыемстваў па стану на 25 ліпеня паступіла 539 тон збажыны.

Большая частка з гэтай колькасці, 491 тона, пастаўлена працаўнікамі акцыянернага таварыства “Тураўшчына”.

Рэалізацыю зерня камбінатам хлебапрадуктаў пачалі і калектывы ААТ “Людзяневічы” і КСУПа “Бялёў”.

Сёлета  гаспадаркі рэгіёна ў дзяржаўныя засекі павінны засыпаць 5380 тон каласавых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.