Першыя тысячнікі ў акцыянерным таварыстве “Тураўшчына”

За апошнія дні ў акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” значна павялічылася колькасць камбайнераў і вадзіцеляў, якія сёлета намалацілі і перавезлі тысячу і болей тон збажыны. На 1 жніўня сімвалічны для хлебаробаў рубеж скарыўся васьмі працаўнікам.  Канстанцін Шкурко і Мікалай Струк – першы экіпаж гаспадаркі, якому ўдалося дабіцца запаветнага паказчыку.

 Іх магутны СХ 8090 адрозніваецца не толькі колерам ад уборачных машын калег, але і  шырэйшай жаткай, што і спрыяе большай выніковасці ў рабоце. Разам з тым, каб імпартны “стэпавы карабель” бездакорна паводзіў сябе на палетку, механізатарам штодзённа прыходзіцца прыкладваць нямала намаганняў па яго тэхнічнаму абслугоўванні. На гэта Канстанцін Фёдаравіч і Мікалай Віктаравіч трацяць не меней двух гадзін, каб агледзець кожны механізм машыны. Справа нялёгкая,  але паразуменне, якое пануе ў гэтым тандэме прыносіць плён.  У сем раніцы Шкурко і Струк, вобразна кажучы, ужо круцяць гайкі, змазваюць неабходныя вузлы. Таму, калі аграном дае каманду выязджаць на палетак,  яны выпраўляюцца туды ў ліку першых, дзе, калі дазваляе надвор’е, шчыруюць аж да змяркання.

Стаж работы на замацаваным за камбайнерамі замежным ўборачным агрэгаце ў механізатараў розны. Напрыклад, Мікалай Віктаравіч на ім працуе восьмы сезон, а Аляксандр Фёдаравіч — толькі другі. Але гэта нісколькі не перашкаджае іх узаемадзеянню, бо абодва нацэлены на максімальны вытворчы вынік. За сваю дзейнасць на ўборцы Мікалай Струк неаднойчы даказваў гэта, дабіваючыся найвышэйшых намалотаў у гаспадарцы і раёне ў цэлым. Вось і сёлета са сваім напарнікам Аляксандрам Фёдаравічам для чарговага поспеху заклалі добры падмурак, выдаўшы з бункера свайго “Нью-Холанда” 1140 тон зерня. Гэты вынік камбайнераў невыпадковы, а плён стараннасці і адказнасці рупліўцаў, іх вялікага хлебаробскага вопыта. Менавіта  такім і скараюцца вяршыні прафесійнага майстэрства, бо нічога няма мілей на свеце, чым прыносіць  карысць грамадству, шчыруючы на роднай зямлі.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.