Тэорыю перанесці на практыку

Зніжэнне падзяжу жывёлы і павышэнне яе прадуктыўнасці на грамадскіх фермах – гэта тыя тэмы, якія найперш турбуюць спецыялістаў жывёлагадоўлі  на цяперашні час.

DEU, Deutschland: Hausrind (Bos taurus), Mutterkuh und ihr Kalb, Mutter liegt auf der Weide, Kalb schmiegt sich zärtlich an seine Mutter, Mutter-Kind-Verhalten, Rasse: Rotbunte, Norddeutschland | DEU, Germany: Domestic cattle (Bos taurus), mother cow and calf on meadow, calf leaning fondly head against mother‘s, mother-child-behaviour, race: Red Holstein, Northern Germany |

Днямі на верасніцкім малочнатаварным комплексе акцыянернага таварыства “Тураўшчына” прайшоў семінар, дзе прадстаўнікі галіны Петрыкаўскага і Жыткавіцкага раёнаў дэталёва абмеркавалі праблемы па згаданых накірунках дзейнасці. Тон дзелавой размове на вучобе задалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Мікалай П’яўко  і Святлана Сотнікава, начальнік ветэрынарнага аддзела Гомельскага аблсельгасхарчу.

Напачатку нарады Мікалай П’яўко і дырэктар сельгаспрадпрыемства Раіса Страх пазнаёмілі гасцей з вынікамі работы аграрыяў рэгіёна і непасрэдна гаспадаркі. Па словах кіраўнікоў, у сельгасвытворчасці Жыткаўшчыны і ААТ “Тураўшчына” маецца нямала станоўчых момантаў, дзякуючы якім АПК  не стаіць на месцы, а ўпэўнена развіваецца, паляпшаючы ўласныя дасягненні. І вытворчасць малака ў іх структуры займае першаступеннай значэнне. Таму і месца для правядзення семінара было абрана невыпадкова. Па-першае, верасніцкія жывёлаводы пасля рэканструкцыі іх структурнага падраздзялення стабільна  дабіваюцца высокіх вытворчых паказчыкаў. Для прыкладу, зараз валавы дзённы надой на комплексе складае амаль восем тон малака. У разліку на адну карову выходзіць па 20,8 кілаграма. Практычна ўвесь сырадой рэалізуецца перапрацоўшчыкам гатункам “экстра”. Дарэчы, дзякуючы добрым умовам утрымання статка, падзёж на ферме з пачатку года склаў толькі дзве галавы. Гэта вынік мэтанакіраванай работы калектыву, што і адзначыла Святлана Сотнікава.

— На жаль,  вобласць па прычыне  вялікага выбыцця жывёлы зараз знаходзіцца не ў самым лепшым становішчы, — заўважыла Святлана Віктараўна. —  Ужо сёлета мы страцілі 13 400 галоў буйной рагатай жывёлы, што на сорак шэсць працэнтаў болей, чым у мінулым годзе. Таму выпраўленне сітуацыі непасрэдна залежыць ад намаганняў  спецыялістаў, якія  наладжваюць і кантралююць тэхналагічныя працэсы на фермах.  Наша задача  атрымаць і вырасціць здаровых цялят. Гэтым самым мы значна палепшым патэнцыял будучых кароў, а значыць, атрымаем  у большай колькасці  і якаснейшую прадукцыю.

Акцэнт, які зрабіла спецыяліст аблсельгасхарчу,  аказаў істотны ўплыў на ход семінара. Яго ўдзельнікі, абапіраючыся на вопыт верасніцкіх жывёлаводаў, вобразна кажучы, пад лупай разбіралі кожнае звяно тэхналагічнага ланцуга. А ён даволі вялікі і пачынаецца з цэха ўтрымання сухастойных кароў і цялушак. Рабіць іх запуск патрэбна толькі камісійна. Гэта для таго, каб найперш вызначыць стан здароўя жывёлы, а калі яна хворая — своечасова пралячыць. Менавіта  здароўе плода закладваецца ва ўтробе маткі. Таксама ў гэты перыяд важнае значэнне адыгрывае і кармленне, таму пры складанні рацыёнаў павінны ўлічвацца тэрміны сцельнасці. Канечне ж, не варта забываць і пра чысціню ў памяшканнях.  На верасніцкай ферме, як усе пераканаліся, з гэтым поўны парадак.

Адной з умоў, каб цяля з нараджэння атрымала добры імунітэт, з’яўляецца выпайка яго малодзівам і перавод на халодны метад вырошчвання ў клеткі-домікі. Любое парушэнне тэхналагічных патрабаванняў можа прывесці да гібелі маладнячку. У прыватнасці, дозу малодзіва новацельнаму патрэбна даваць з улікам масы цела. На жаль, не на ўсіх фермах  цялят пасля нараджэння ўзважваюць, таму першая выпайка вядзецца, так бы мовіць, на вока. Дарэчы, малодзіва павінна быць толькі ад здаровых кароў. Таму на кожнай МТФ заўсёды патрэбна мець яго  запас, які потым неабходна тэхналагічна падрыхтаваць да спажывання маладняком. Каб ён захоўваўся і рос здаровым, варта таксама бездакорна захоўваць схемы ветэрынарных прафілактычных мерапрыемстваў, у прыватнасці, своечасова праводзіць вакцынацыю цялят ад розных захворванняў, што падрабязна дэманстравалася на семінары.

Безумоўна, вырошчванне здаровага маладняку  ў будучым  акажа станоўчы ўплыў на прадуктыўнасць статка. Таму на кожным этапе павінен прысутнічаць самы пільны і строгі кантроль з боку спецыялістаў. Як і за якасцю малака. На мерапрыемстве гаспадары прадэманстравалі наколькі выдатна адладжана ў іх лабараторная дыягностыка. Праверыць малако па асноўных параметрах на верасніцкай ферме могуць хутка і якасна. Сучаснае абсталяванне  гэта дазваляе. Таму і невыпадкова, што пры першых жа неспадзяванасцях упушчэнні выпраўляюцца.

За пошнія гады малочная галіна зрабіла значны крок наперад у сваім развіцці. І справы калектыву верасніцкага комплексу  таму яскравае пацвярджэнне. І напрацоўкі, якія паказалі калегам, думаецца, дапамогуць і ім у рабоце. Галоўнае, тэорыю найхутчэй  на месцах ператварыць у практыку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.