Ля школьнай дошкі – звыш 800 гадоў

Пачатак наша педагагічная дынастыя бярэ з 1883 года, калі пры Верасніцкім прыходзе святар Стэфан Сулкоўскі, дзед маёй бабулі Аляксандры Федарэнка (Сулкоўскай) адкрыў аднакласную царкоўна-прыходскую школу для хлопчыкаў, у якой займаўся 21 вучань. У 1890-ым яна згарэла з усёй маёмасцю.

Аказваецца, Градаўская школа нейкі час працавала  і ў часы гітлераўскай акупацыі. Тады адным з настаўнікаў быў малады стрыечны дзядуля Мікалай Міхайлавіч Сулкоўскі. Але ў 1942 годзе, пасля ўтварэння партызанскай брыгады імя Кірава, ён пайшоў у лес і мужна змагаўся з ворагам, аб чым сведчыць медаль «Партызану Айчыннай вайны» I-й ступені за подпісам узнагароднага ліста генерал-маёрам В. Каржом. Пасля перамогі Сулкоўскі асеў у Пінску, і яго далейшы лёс пакуль невядомы. 30-х гадах мінулага стагоддзя пабудавалі Градаўскую сямігадовую школу, дзе ўрокі давалі на ўкраінскай мове, таму што карэннае насельніцтва вёскі – перасяленцы з суседняй краіны. Савецкая ўлада праяўляла зацікаўленасць у развіцці моў нацыянальнай меншасці. Для выкладання прадметаў нават запрасілі настаўнікаў з Украіны. Сярод іх быў і малады гісторык,  дырэктар Градаўской сямігодкі Рыгор Сцяпанавіч Клімчук. Ён ажаніўся з маёй стрыечнай бабуляй Надзеяй Федарэнка. Нарадзіліся дзве дачушкі, толькі б радавацца. Але ўсё перапыніла праклятая вайна. Многіх настаўнікаў сямігодкі мабілізавалі ў першыя дні. У тым ліку і кіраўніка школы. Напачатку Вялікай Айчыннай у баях пад Мазыром ён прапаў без вестак. І толькі фотаздымак у Градаўскім клубе і прозвішча на помніку загінуўшым аднавяскоўцам напамінаюць аб ім (педстаж каля 10 гадоў). Мой траюрадны дзядуля Уладзімір Іванавіч Фешчанка закончыў Мазырскі настаўніцкі інстытут, але не паспеў паспытаць прафесійнага хлеба, пайшоў на фронт, дзе і загінуў.

 

Прыклад дзядзькі Сяргея паўплываў не толькі на мой выбар прафесіі, але і маёй сястры, стрыечных сясцёр, дачок і ўнукаў. Пасля заканчэння Пінскага педвучылішча, затым Гомельскага ўніверсітэта з 1971 года я працавала настаўнікам матэматыкі ў Палянскай і Чырвонаборскай васьмігодках, а з 1979 і да гэтага часу – настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі Жарабковіцкай СШ Ляхавіцкага раёна (педстаж 48 гадоў). Сястра Галіна Іванаўна Матарас (Дзяткоўская), выпускніца ГДУ, з 1979 года працавала настаўнікам матэматыкі Хільчыцкай СШ, затым матэматыкам, завучам Верасніцкай СШ, дзе і зараз выкладае (педстаж 40 гадоў). Тры мае  дачкі таксама настаўнікі матэматыкі. Алена (педстаж 23 гады), Святлана (педстаж 12 гадоў) – у Брэсце, Любоў (педстаж 2 гады) – у Мінску. Унукі Кірыл, Багдан, Мікіта вучацца на праграмістаў.Закончылася вайна. А наша педагагічная дынастыя толькі пачынае развівацца. Родапачынальнікам матэматыкаў можна па праву назваць Сяргея Кірылавіча Прахарэнку, майго стрыечнага дзядзьку. Пасля заканчэння Баранавіцкага настаўніцкага інстытута, затым Гомельскага педінстытута  з 1953 года выкладае матэматыку спачатку ў Хільчыцкай, затым ў Верасніцкай сярэдняй школе. Тут ён знаходзіць сваё каханне, філолага Вольгу Мікалаеўну Прахарэнка (Дарошка), якая пасля заканчэння Мазырскага настаўніцкага, затым Гомельскага педінстытута выкладае ў Букчынскай школе Тураўскага (цяпер Лельчыцкага) раёна з 1954 года, а з 1960 года – у Верасніцкай СШ. Дзядзька Сяргей працуе матэматыкам, завучам у Верасніцы да 1979 года  (педстаж 26 гадоў). На жаль, цяжкая хвароба рана перапыніла яго жыццё. Вольга Мікалаеўна да выхаду на пенсію ў 1992 годзе аддала Верасніцкай школе (педстаж 38 гадоў). Іх дачка Наталля Сяргееўна Агранава (Прахарэнка) закончыла музычнае вучылішча імя Сакалоўскага ў 1983 годзе, затым БДУ, філалагічны факультэт. З 1983-га – ў Рагачове выкладчык музыкі, філолаг да 1993 года, затым выязджае з сям’ёй у ЗША, дзе і зараз працуе педагогам-музыкантам (педстаж 36 гадоў). Другая дачка дзядзькі Сяргея – Ганна Сяргееўна Торчык (Прахарэнка) пасля заканчэння Гомельскага універсітэта імя Ф.Скарыны з 1991 года  працавала настаўнікам беларускай мовы ў Хлупінскай, Верасніцкай, Рычоўскай школах (педстаж 28 гадоў). Трэцяя дачка – Людміла Сяргееўна Прахарэнка была настаўнікам музыкі, матэматыкі ў Рагачове (педстаж 20 гадоў). Унучка Сяргея Кірылавіча Аліна Віктараўна Торчык толькі ў гэтым годзе пачынае сваю педагагічную дзейнасць настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ў Хільчыцкай сярэдняй школе.

 

Стрыечная сястра Ларыса Пятроўна Ермалаева (Рыдзецкая), выпускніца ГДУ, працавала настаўнікам матэматыкі Браніслаўскай, Азяранскай, Малешаўскай школ. Акрамя гэтага была спачатку завучам Малешаўскай базавай школы, а зараз ўзначальвае яе (педстаж 25 гадоў). Яе дачка Юлія Юр’еўна Атрошчанка (Вашкова) з 2013 года працуе філолагам у Навіцкавіцкай СШ Камянецкага раёна. Кандыдат філалагічных навук. Аўтар шматлікіх навуковых і метадычных артыкулаў (педстаж 6 гадоў). Пляменнік Ларысы Пятроўны Юрый Васільевіч Зелянкевіч філолаг, дырэктар СШ №38 г.Мінска (педстаж 23 гады). Няпросты лёс яе стрыечнага ўнука Аляксея Ігаравіча Зелянкевіча. У той жудаснай трагедыі на Нямізе яго бацька, супрацоўнік міліцыі, цаной свайго жыцця выратаваў сына-падлетка, выштурхнуўшы яго з натоўпу на паверхню, каб той змог дапаўзці да выхаду. А зараз малады настаўнік фізічнай культуры Аляксей Ігаравіч у гімназіі №27 г. Мінска ўмацоўвае здароўе сваіх выхаванцаў, вучыць іх спрыту, мужнасці і дабрыні (педстаж 4 гады).трыечная сястра Людміла Уладзіміраўна Вабішчэвіч (Ярмоліч) з дыпломам ГДУ ў 1978 годзе пачынала сваю педагагічную дзейнасць матэматыкам Грабаўскай школы нашага раёна. Затым было Лунінецкае ПТВ, Навіцкавіцкая СШ Камянецкага раёна, дзе яна працавала да мінулага года (педстаж 40 гадоў). Яе дзеці Вольга і Аляксандр Вабішчэвічы закончылі Беларускі фізкультурны інстытут, трэнеры-выкладчыкі па каратэ, скалалазанню і бейсболу (агульны педстаж 16 гадоў).

 

Стрыечная  траюрадная сястра Галіна Канстанцінаўна Казярожац (Татур) пачала сваю працоўную дзейнасць у 1984 годзе настаўнікам пачатковых класаў у Браніслаўскай васьмігодцы, затым лёс закінуў яе разам з мужам вайскоўцам у Расію, дзе яна працуе настаўніцай  (педстаж 35 гадоў).Стрыечная сястра Святлана Уладзіміраўна Емельянава (Федарэнка) закончыла Баранавіцкае музвучылішча, выйшла замуж за ваеннага і пераехала ў Расійскую Федэрацыю, дзе працавала выкладчыкам музыкі, а, атрымаўшы адпаведную адукацыю, да 2018 года – філолагам (педстаж 40 гадоў).

 

Дзве дачки з татавай лініі таксама шмат педагогаў. Асаблівыя словы хочацца сказаць пра стрыечную пляменніцу майго бацькі Івана Дзяткоўскага —  Ніну Браніславаўну Кліменка (Альвас), філолага, дырэктара Людзяневіцкай СШ. Пры яе кіраўніцтве быў узведзены сучасны будынак школы. Яна не толькі вучыла, кіравала, але і ўкараняла ўсё новае сярод педагогаў і вучняў. Людзяневіцкая школа была інавацыйнай пляцоўкай для апрабацыі падручніка «Геаметрыя» Зарэцкага. Тут праводзіліся сустрэчы з пісьменнікамі Мележам, Панчанкам, Гамолкам, аўтарам «Буквара» Клышкам. Людзяневіцкая школа дала старт людзям розных прафесій. З яе сцен выйшлі і вядомыя журналісты, пісьменнікі – Васіль Феранц, Сяргей Кулакевіч, браты Лоўгачы. Шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды Ніны Браніславаўны сведчаць пра яе талент і вялікую працаздольнасць. На заслужаным адпачынаку пасля пераезду ў Жлобін яна працягвала вучыць рускай мове ў СШ №10 і тутэйшай школе-інтэрнаце (педстаж 45 гадоў). Яе муж, Іван Пятровіч Кліменка, таксама філолаг, да самай пенсіі  працаваў побач, у Людзяневічах (педстаж 35 гадоў). Іх дачка, Гуз (Кліменка) Алена Іванаўна настаўнік замежнай мовы ў ліцэі г. Рэчыцы (педстаж 30 гадоў). Пляменніцы Ніны Браніславаўны, а, значыць, і мае сваячкі, таксама педагогі. Валянціна Леанідаўна Паўлюк доўгі час шчыравала метадыстам аддзела адукацыі раёна, загадчыцай жыткавіцкага дзіцячага сада (педстаж 40 гадоў). Яе сястра Ніна Леанідаўна Ханенка (Паўлюк) – выхавальніцай, метадыстам, намеснікам загадчыцы дзіцячага сада ў г. Мінску (педстаж 40 гадоў). Трэцяя сястра – Лідзія Леанідаўна Канапацкая (Паўлюк) – лагапед у Нарыльску (педстаж 38 гадоў). Пляменніца Ніна Фёдараўна Жураўлёва (Бугук) – настаўнік пачатковых класаў (педстаж 31 год). Стрыечныя ўнучкі Кліменка Ніны Браніславаўны не здрадзілі нашай педагагічнай дынастыі. Наталля Анатольеўна Давыдовіч (Гаўрылава) – цудоўны выхавальнік, псіхолаг, лагапед дзіцячага садка г. Жыткавічы (педстаж 20 гадоў), Таццяна Віктараўна Нячай (Ханенка) – выхавальнік д/с у г. Мінску (педстаж 23 гады), Ганна Аляксандраўна Рэўко (Жураўлёва) – выкладчык музыкі (педстаж 10 гадоў).              зве дачкі стрыечнага брата Мікалая Рыдзецкага з Верасніцы таксама настаўніцы, і абедзьве працуюць у Малешаўскай БШ. Аляксандра Кавалевіч (Рыдзецкая) – гісторыкам, Алена Кужэльная (Рыдзецкая) – настаўніцай нямецкай мовы (агульны педстаж 17 гадоў).

Мае стрыечныя ўнучкі па татавай лініі Марына Сяргееўна Бугаева (Пашчанка) і Аляксандра Сяргееўна Акуліч (Пашчанка) таксама настаўніцы. (агульны педстаж 16 гадоў).

Стрыечная пляменніца Наталля Анатольеўна Дашкевіч працуе выхавальнікам, настаўнікам Дабрагошчанскай базавай школы Жлобінскага раёна з 1995 года (педстаж 24 гады).

Стрыечныя пляменніцы Алёна Мікалаеўна Хадасок (Раманюк) і Галіна Мікалаеўна Капора (Раманюк) –  настаўнікі замежнай мовы ў Брагіне (агульны педстаж 6 гадоў).

Стрыечная пляменніца Наталля Міхайлаўна  Герасіменка (Ачапоўская) загадвае дзіцячым садам №5 г. Жлобіна (педстаж 14 гадоў).

Як бачна, наш вялікі род аддаў педагогіцы агульна каля 800  гадоў. Магчыма, не пра ўсіх знайшліся звесткі. Хай выбачаюць тыя, пра каго не ўспомніла. І што яшчэ цікава. Амаль усе прадстаўнікі, за рэдкім выключэннем (і то па сямейных абставінах), не здраджваюць сваёй малой радзіме, працуюць калі не ў Жыткавіцкім раёне, дык у Гомельскай вобласці абавязкова.

Зінаіда Палуэктава (Дзяткоўская)

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.