Любіць людзей, працаваць для іх

Уладзімір Радавец,

старшыня Жыткавіцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК, дэлегат сёмага з’езда

Беларускага прафсаюза работнікаў

 аграпрамысловага комплексу:

— Для мяне прысутнічаць на такім высокім форуме ў складзе дэлегацыі  Гомельшчыны  было надзвычай ганарова. Таму, што мне ўпершыню на рэспубліканскім узроўні давялося абмяркоўваць важнейшыя пытанні, якія тычацца павышэння сацыяльнай абароненасці працаўнікоў аграрнай галіны. Па сутнасці, на з’ездзе прагучаў пасыл, каб прафсаюзы глыбей унікалі ў  праблемы вяскоўцаў, дапамагалі іх вырашаць. А спраў у гэтым накірунку дастаткова:  стварэнне асновы для бяспечнай працы, паляпшэнне яе ўмоў, павышэнне дабрабыту, арганізацыя аздараўлення членаў пярвічак і многае іншае. Падмурак для плённай дзейнасці па ўсіх напрамках створаны. Напрыклад, шмат новаўвядзенняў, якія прапанавалі прафсаюзы, занатавана ў палажэннях новага Працоўнага кодэксу.

Безумоўна, з’езд прафсаюза аграрыяў асабіста для мяне стаў не толькі асновай для планавання будучай дзейнасці райкама, а яшчэ і цудоўнай пляцоўкай для ўзбагачэння ўласнага вопыту. І ў выступленнях з трыбуны, і падчас абмену меркаваннямі прагучала нямала карыснай інфармацыі і парад, якія змагу прымяняць у сваёй рабоце. Калі падагуліць усё, што пабачыў і пачуў на форуме, то ён прызывае нас: любіць людзей і працаваць для людзей.

Сяргей БЕЛКА

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.