Падарункі ад прафсаюза

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу не спыняе дзейнасці ў межах акцыі “Наш жывёлавод”.

Падчас наведвання лідарам прафесійнага саюза аграрыяў Уладзімірам Радаўцом  КСУПа “Бялёў” ганаровымі дыпломамі і падарункамі была адзначана праца шасці аператараў машыннага даення гаспадаркі.

У ліку тых, хто прымаў віншаванні, Ірына Рубіс, Любоў Чаюкова, Вольга Савіч, Валянціна Бурак, Ганна Волк і Вольга Паўлюшына. Усе яны вопытныя і спрактыкаваныя спецыялісты ў абранай справе, таму і маюць штогод высокія надоі.

Усяго ў раёне кіраўніцтвам прафсаюза аграрыяў ушагнавана ўжо два дзясяткі жывёлаводаў. У прыватнасці, акрамя згаданай гаспадаркі, падзяка выказана працаўніцам грамадскіх фермаў акцыянернага таварыства “Прыазёрскае-Агра” і камунальных сельгаспрадпрыемстваў “Чырвоны Бор” і “Коленскае”.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.