Цудоўная архітэктурная форма з’явілася ля вытворчай базы ВУ “Жыткавічыгаз”

Паравозік з цыстэрнай працаўнікі прадпрыемства ўстанавілі ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі, тым самым увекавечылі знакавую дату.

Згаданую канструкцыю мясцовыя спецыялісты вырабілі са спісаных вузлоў і дэталяў. Кожны імкнуўся ўнесці свой улад у агульную справу. Дарэчы, адносіны газавікоў да добраўпарадкавання ўласнай тэрыторыі і аб’ектаў даволі старанныя. Таму тут паўсюдна пануюць чысціня і парадак, з ранняй вясны да позняй восені красуюцца кветнікі, а малыя архітэктурныя формы надаюць каларыту непаўторнасць, што станоўча ўплывае на настрой калектыву і аб’ядноўвае яго на выкананне пастаўленых задач.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.