Актывісты Чырвонага Крыжа правялі прафілактычнае мерапрыемства

Напярэдадні Сусветнага дня без тытуню актывісты раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа правялі прафілактычнае мерапрыемства. Падчас яго валанцёры суполкі папярэджвалі жыткаўчан аб шкоднасці курэння. Як адзначыла старшыня арганізацыі Ларыса Фралова, асабліва небяспечная гэтая звычка падчас распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, бо цыгарэтны дым як і вірус аказвае негатыўнае ўздзеянне на лёгкія. Неабходную інфармацыю ўдзельнікі пікета даносілі гараджанам не толькі праз гутаркі і тэматычную выставу, але і праз раздачу адпаведных лістовак. Акцыя праходзіла пры строгім захаванні захадаў перасцярогі ад віруснай інфекцыі: усе валанцёры вытрымлівалі дыстанцыю, знаходзіліся ў масках і пяльчатках, пастаянна праводзілі дэзінфекцыю рук антысептыкам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.