Дакладны баланс Тамары Мароз

У працоўнай кніжцы Тамары Міхайлаўны ўсяго адзіны запіс аб прыёме на пасаду бухгалтара КСУП “Коленскае”, зроблены трыццаць шэсць гадоў таму. А вось заахвочванняў за гэты час шмат. Чарговую ўзнагароду за добрасумленнасць і вялікі вопыт жанчына атрымала ў свой нядаўні юбілей.

Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў ёй уручыў старшыня Руднянскага сельвыканкама Максім Гарэлаў. Імянінніцу цёпла віншавалі з днём нараджэння калегі і кіраўнік гаспадаркі Іван Серада.

– Мне пашанцавал трапіць у такі добры калектыў, – хваліць паплечнікаў Тамара Мароз, – ды і прафесію сваю шчыра люблю. Прызнацца, нават не ведаю, кім бы магла яшчэ працаваць, дзякуй бацьку, што параіў пасля школы ісці ў эканамічны тэхнікум.

Па меркаванні юбіляркі, сфера яе занятасці дужа адказная. Тут, зразумела, важная не толькі кожная лічба, а нават коска. Затое, якое задавальненне атрымліваеш, калі чыста сходзіцца баланс. Яна паспела, як сама кажа, “пасядзець за рознымі сталамі”, цяпер жа вядзе бухгалтэрыю жывёлагадоўчага сектара сельгаспрадпрыемства. А пасля работы і ў выхадныя жанчына аддае сябе сям’і. Дзве дачкі зрабілі яе бабуляй чатырох абажаемых унукаў.

Святлана Шакалян

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.