Добрая арганізацыя

Менавіта яна, па меркаванні механізатара Віталя Андрэцкага, дапамагла яму дабіцца важкага намалоту і стаць першым сярод камбайнераў раёна:

– Калі шчыра прызнацца, не чакаў такога выніку. За сезон выдаў з бункера свайго КЗСа паўтары тысячы тон збажыны. Хлебаробскі стаж у мяне і не такі вялікі, але ацаніў, як кіраўніцтва і спецыялісты акцыянернага таварыства наладзілі ўвесь працэс уборкі. Пастаянна на складзе меўся неабходны запас запчастак, таму і абслугоўванне камбайнаў своечасова праводзілі і паломкі ўхілялі аператыўна. Канечне, не абыходзілася без узаемавыручкі, хаця, прызнаюся, саперніцтва на палетках паміж экіпажамі было нежартоўным. Не існавала праблем і з палівам, не прастойвалі і па прычыне адсутнасці транспарту на адвозцы. Забяспечвала гаспадарка і гарачым харчаваннем. Адным словам, заставалася толькі сумленна працаваць, тым больш што ўраджай вырасцілі адменны.  Расчараванні пакінулі толькі дажджы, якія вымушалі прыпыняць працу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.