Аграрыі раёна павялічылі рэалізацыю малака

За мінулы год у параўнанні з 2019 аграрыі раёна павялічылі рэалізацыю малака на 7,5 працэнта. Прыбаўку забяспечылі чатыры гаспадаркі: акцыянерныя таварыствы “Прыазёрскае-Агра”, “Дзякавічы”, “Тураўшчына” і сялянская гаспадарка М.Р. Шруба. Усяго сельгаспрадпрыемствамі на перапрацоўку прададзена 49818,8 тоны сырадою.  З гэтай колькасці прадукцыі практычна кожная трэцяя тона пастаўлена на Тураўскі малочны камбінат з ААТ “Тураўшчына”. Амаль дванаццаць тысяч тон малака адправілі на перапрацоўку з сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.