Шестое Всебелорусское народное собрание пройдёт в Минске

Говорят делегаты

Шестое Всебелорусское народное собрание пройдёт в Минске

11-12 февраля.

Какие вопросы считают важными для страны в целом, региона и его жителей в частности,

делегаты от Житковщины?

Іван Купрацэвіч, дырэктар ВУ “Жыткавічыгаз”:

— Прадстаўляць раён на такім грандыёзным форуме буду ўпершыню. Прызнаюся, ад такой адказнасці адчуваю пэўнае хваляванне, бо на ім збяруцца прадстаўнікі самых розных слаёў грамадства. Менавіта нам, дэлегатам VI Усебеларускага сходу, патрэбна будзе вызначыць вектар развіцця краіны на  бліжэйшыя пяць гадоў. Канечне, мне, як кіраўніку прадпрыемства, найперш хочацца, каб на народным веча дэталёва абмеркавалі пытанні эканамічнага характару, прынялі рашэнні па тых праблемах, якія маюцца на цяперашні час. Што ні кажы, а ад эканамічнай моцы дзяржавы залежыць і агульны дабрабыт яе грамадзян, і розныя сацыяльныя гарантыі, бясплатныя медыцына, адукацыя, падтрымка аграрыяў і шматдзетных сем’яў, будаўніцтва жылля  і іншыя. Я ўпэўнены, што курсам Беларусі ў будучыню пасля сходу так і застануцца стабільнасць у грамадстве, сацыяльная справядлівасць і дзяржаўны суверэнітэт.

Юрый Волчык,старшыня Людзяневіцкага

сельскага Савета:

— Больш як трыццаць гадоў знаходжання на пасадзе кіраўніка вясковай улады  дазваляюць рабіць пэўныя высновы наконт укладу сельскага жыцця. Як паказвае час, тут ёсць што абмеркаваць на такім важным форуме. Мяркую, што на Ўсебеларускім сходзе атрымаю адказы на хвалюючыя мяне пытанні. У прыватнасці, хацелася, каб дэлегаты засяродзілі ўвагу на ўзбуйненні сельскіх Саветаў. Вопыт нашай адміністрацыйнай тэрыторыі даказвае: гэта дазволіць сельвыканкамам мець дадатковыя рэсурсы і кадры для выканання сваіх абавязкаў. Лічу, што і дэпутаты пярвічнага звяна на цяперашні час ужо не адыгрываюць вызначальнай ролі ў вырашэнні надзённых патрэб людзей. Падтрымка шматдзетных сем’яў – справа дзяржаўная і неабходная. Але хацелася, каб жыллё для іх будавалі не ў райцэнтры, а непасрэдна ў месцы пражывання, у вёсках. Варта аказваць большую патрымку і тым ячэйкам грамадства, якія выхоўваюць дваіх дзяцей.

Владислав Яцкевич, начальник штаба РОВД:

— Всебелорусское народное собрание — это диалог, во время которого будет высказано много различных предложений.  На встрече  обсудят актуальные вопросы прогресса нашей страны, в результате выработают стратегию социально-экономического развития государства на предыдущую пятилетку. Неслучайно  во всех регионах республики работают общественные приёмные, проводятся прямые линии. Для меня, как делегата, важны все вопросы. От VI Всебелорусского народного собрания я жду, что белорусы настроены на созидательную работу, и сообща народ и власть определят судьбу страны, решат важнейшие вопросы во имя будущего нашей Беларуси. Ведь конструктивный диалог и направлен на утверждение верховенства закона, на то, чтобы совершенствоваться, сохранять мир и порядок, и в самые трудные, и в самые радостные моменты нашей жизни быть единым народом, чтобы будущие поколения гордились нами!

Сергей БЕЛКО,

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.