Як запусцілі «Спутник V»

На Жыткаўшчыне заўчора пачалася вакцынацыя супраць каронавіруса. Як і ва ўсім свеце, першымі прышчэпку атрымалі медыкі. Старт кампаніі паклаў памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Кірыл Русак.

 

– Нібыта звычайны укол, – пасля ін’екцыі дзеліцца ўражаннямі малады чалавек. – Страху не адчуў, а вось хваляванне крышку прысутнічала, усё ж такі стаў піянерам вакцынацыі ў раёне. Зрэшты я ніколі не грэбую імунапрафілактыкай, супраць грыпу прышчэпліваюся штогод. Так, як мая праца патэнцыяльна небяспечная, вырашыў і на гэты раз не рызыкаваць ні сваім здароўем, ні самаадчуваннем сям’і.

Медсястра дарослага прышчэпачнага кабінета Ірына Бабунова расказвае, што пакуль паліклініка атрымала сотню доз. Адзін флакон расійскага прэпарата “Гам КОВІД-Вак” разлічаны на пяць порцый. Захоўваецца вакцына ў спецыяльна закупленых халадзільніках пры тэмпературы не ніжэй за мінус 18 градусаў. Пакуль яна размарожваецца, пацыентаў абавязкова аглядае ўрач. Пад медыцынскім назіраннем пасля ўкола яны праводзяць яшчэ паўгадзіны.

Праз 21 дзень атрымаўшыя першы кампанент “Спутника V” вернуцца ў паліклініку за другім. На пачатковым этапе ін’екцыі прызначаны для працаўнікоў аховы здароўя, педагогаў і асоб, якія працуюць ва ўстановах з кругласутачным знаходжаннем людзей.

Святлана ШАКАЛЯН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.