На веснавых палетках зараз засяроджаны на сяўбе кукурузы

Асноўныя высілкі вяскоўцаў на веснавых палетках зараз засяроджаны на сяўбе кукурузы. Сёлета гэтую культуру запланавана размясціць на 16280 гектарах, з якіх на 4380 для вырошчвання на зерне. На згаданым участку аграрыямі ўзяты нядрэнны тэмп. Штодня насенне «каралевы палёў» заштукоўваецца ў глебу амаль на паўтысячы гектарах. Гэта дазволіла земляробам своечасова і з належнай якасцю справіцца з заданнем па сяўбе кукурузы на зерне.  Да 25 мая мяркуецца выканаць даведзеныя аб’ёмы і на сілас. Ладзяцца справы ў земляробаў КСУПа «Коленскае», ААТ «Людзяневічы» і іншых гаспадарак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.