Працягваецца адкрыты рэгіянальны конкурс дзіцячай творчасці

Працягваецца адкрыты рэгіянальны конкурс дзіцячай творчасці імя У. Будніка “Залатая нота Палесся”. Спаборніцтва юных музыкантаў на радзіме нашага земляка, вядомага беларускага кампазітара, вынікі якога падводзяць 12 мая, ладзіцца ў дзясяты раз. Яго сёлетняя адметнасць – дыстанцыйны фармат, журы будзе ацэньваць не жывы гук, а відэазапіс выканаўцаў. Змаганне праходзіць у чатырох намінацыях. Жыткавіцкая дзіцячая школа мастацтваў працягвае прыём заявак і ролікаў, якія паступаюць не толькі з Гомельскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.