У раёне актыўна рыхтуюцца да чарговай адказнай сельгаскампаніі

Усё бліжэй той час, калі на грамадскія сенажаці  аграрыі масава выведуць тэхніку, каб прыступіць да ўборкі траў першым укосам. У раёне актыўна рыхтуюцца да чарговай адказнай сельгаскампаніі.  Як паведамілі спецыялісты райсельгасхарчу, на 24 мая тэхнічная гатоўнасць кормаздабываючай тэхнікі ў гаспадарках  рэгіёна вагаецца ад сямідзесяці да васьмідзесяці працэнтаў у залежнасці ад відаў машын і агрэгатаў. Больш за сярэдняраённы ўзровень падрыхтаванасці да “зялёнага жніва” назіраецца ў акцыянерных таварыствах “Прыазёрскае-Агра”, “Тураўшчына” і камунальным сельгаспрадпрыемстве “Бялёў”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.