Алег Валер’евіч БРЭЕЎ прызначаны ваенным камісарам Жыткавіцкага раёна

Нарадзіўся 23 снежня 1982 года ў г. Туле РСФСР. У 1990 годзе пераехаў у Рэспубліку Беларусь, горад Петрыкаў. У 2000 годзе скончыў там сярэднюю школу і паступіў ва ўстанову адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» на факультэт супрацьпаветранай абароны. З 2005 па 2007 год праходзіў службу ў 15-й зенітна-ракетнай брыгадзе на пасадзе начальніка разліку аддзялення баявога кіравання. У перыяд з 2007 па 2016 год служыў у ваенным камісарыяце Жыткавіцкага раёна на пасадзе начальніка групы прызыву на вайсковую службу. Пасля прызначаны намеснікам ваеннага камісара, начальнікам мабілізацыйнай групы ў Петрыкаўскім ваенным камісарыяце.

З 2017 па 2019-ы з’яўляўся слухачом факультэта Генеральнага штаба ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь». Два гады працягвае службу ў ваенным камісарыяце Гомельскай вобласці на пасадзе намесніка начальніка напрамку прызыву на вайсковую службу.

Загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь №641 прызначаны ваенным камісарам Жыткавіцкага раёна.

Жанаты. Выхоўвае траіх дзяцей.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.