Лагер па кальцаванню птушак на тры дні аб’яднаў у Тураве пару дзясяткаў аматараў дзікай прыроды

Лагер па кальцаванню птушак на тры дні аб’яднаў у Тураве пару дзясяткаў аматараў дзікай прыроды. Яго адметнасцю стала тое, што ўпершыню валанцёры выступалі не назіральнікамі, а непасрэднымі ўдзельнікамі захапляльнага працэса. Паводле слоў старшыні раённага аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Анастасіі Блоцкай, памагатыя за ўказаны час надзелі «пярсцёнкі» прыкладна 170 пярнатым. Пераважна ў сілкі на Купе траплялі чаротаўкі-барсучкі і вераб’і, а самым нячастым быў кулік – баран (бекас). Удзельнікам лагера таксама пашчасціла назіраць рэдкую птушку – чаплю квакву. Сёлета гэта другая яе рэгістрацыя ў Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.