Пара збіраць ранцы

Ва ўстанове аховы здароўя “Жыткавіцкая ЦРБ” склалася добрая традыцыя. Напярэдадні новага навучальнага года прафсаюзная пярвічка аказвае матэрыяльную дапамогу сваім работнікам, дзеці якіх ідуць у першы клас. І сёлета яна не парушылася.

У сваім кабінеце галоўны ўрач Людміла Катлярчук і лідар пярвічнай арганізацыі Мікалай бабенка з нецярпеннем чакаюць гасцей, для якіх падрыхтавалі карысныя і вельмі патрэбныя падарункі. Адзін з іх для Расціслава, што нясмела пераступіў парог службовага пакоя. У верасні хлопчык пойдзе ў першы клас. І медыкі пастараліся, каб гэтая падзея яму запомнілася надоўга. Мікалай Мікалаевіч з вялікім задавальненнем уручыў малому ранец, напоўнены неабходнымі школьнымі і канцылярскімі прыладамі.

— Цяжкі, — выдыхнуў Расціслаў, узяўшы сумку ў рукі.

— Тут ёсць усё, каб выдатна вучыцца, — усміхаючыся, падбадзёрыў хлапчука старшыня прафсаюзнай арганізацыі медыкаў.

Такі ж поўны партфель ад Мікалая Бабенкі з найлепшымі пажаданнямі атрымала  і Наталля Леанідаўна, супрацоўніца медустановы і маці яшчэ аднаго першакласніка.

— Канечне, вельмі ўдзячная за падтрымку нашаму прафсаюзу, — не хавала эмоцый жанчына. — Таму ў школе будзем старацца вучыцца толькі на добрыя адзнакі.

Па словах Мікалая Мікалаевіча, такім чынам кіраўніцтва бальніцы і прафпярвічкі аказала ўвагу сем’ям, дзе выхоўваюцца асаблівыя дзеці.

— Яшчэ сямнаццаці медыкам, чые сыны і дочкі пойдуць у першы клас, мы аказалі матэрыяльную дапамогу для закупкі канцылярскіх тавараў, — зазначыў прафсаюзны лідар. — На гэта выдаткавана больш шасцісот рублёў.

Магчыма, некаму падасца, што і няшмат. Разам з тым, важная не сума фінансаў, а праяўлены клопат, які ні якімі грашыма не ацэніш.

Сяргей БелкА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.