У лясным абшары

Два беспрацоўныя жыт-каўчаніна, 1994 і 1995 гадоў нараджэння,  адкрылі ўласную справу, якая ў нашай краіне сурова караецца па закону.

У лясным масіве, што размешчаны непадалёку ад райцэнтра, яны збудавалі парнік памерам 3,68 на 2,5 метра. Але замест агуркоў і памідораў пасеялі там 26 кустоў канопляў. Кожную расліну яны старанна даглядалі, угнойвалі і своечасова палолі і палівалі. Зразумела, што тыя пры такіх дбайных адносінах развіваліся надзвычай добра. Каб іх не выявілі, «батанікі»  надзейна замаскіравалі ўласную цяпліцу. І ўсё ж нягледзячы на захады перасцярогі мужчыны трапілі ў поле зроку праваахоўнікаў, якія і засталі агароднікаў за злачынным заняткам. Наркатычнае зелле, а расліны дасягнулі ў вышыню больш як паўтара метра, было знішчана, а злачынцы затрыманы. Цяпер ім пагражае пакаранне адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу 328, ч. 1 і 329 ч. 2. Па словах начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Васіля Куксіка, жыхары раёна не ўпершыню вырашчваюць каноплі на агародах. За год  выяўляецца да дзясятка такіх выпадкаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.