Адпавядаць духу часу

Будучы рэферэндум, на які выносіцца абмеркаванне праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, закранае інтарэсы кожнага грамадзяніна, якому не абыякавы лёс сваёй Бацькаўшчыны. Якія меркаванні аб нацыянальным прававым будаўніцтве выказваюць жыхары Жыткаўшчыны?

Уладзімір КУЛЕШ, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

— Кіраўнік дзяржавы яшчэ некалькі гадоў назад казаў, што перагляд Канстытуцыі пакладзе пачатак пераменам, але праходзіць яны будуць без злому сацыяльнага ўкладу. Відавочна, такі час прыйшоў, вырасла новае пакаленне грамадзян, якія па-іншаму ўспрымаюць рэчаіснасць, маюць свае погляды на жыццё. Мяняючаяся абстаноўка ў свеце сведчыць, што ў нашым заканадаўстве патрэбна некаторыя моманты падкарэкціраваць, каб адпавядаць рэаліям сучаснасці. Таму і нядзіўна, што ў праекце абноўленай Канстытуцыі змяняецца 77 артыкулаў, 11 паявілася новых, прапануецца ўвесці раздзел, які будзе тычыцца Ўсебеларускага народнага сходу. З гэтага імпануе: пашырэнне парламентарызму ў краіне, наданне большага статусу дэпутатам мясцовага ўзроўню. Упэўнены, што над праектам асноўнага закона дзяржавы працавалі кампетэнтныя і адказныя людзі, якія заклапочаны будучыняй Беларусі. Бо Канстытуцыя – галоўны дакумент краіны і на яе аснове ствараецца ўсё астатняе заканадаўства.

Сяргей БЕЛКА

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.