Паляпшаецца стан трасы паміж вёскай Марохарава і аграгарадком Сяменча

У апошнія дні значна паляпшаецца стан трасы паміж вёскай Марохарава і аграгарадком Сяменча. Ініцыятарам гэтых пераўтварэнняў стала кіраўніцтва акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі ТБЗ”. Заняцца рамонтам дарогі прадпрыемства вымусілі вытворчыя абставіны. Па ёй мяркуецца дастаўляць у брыкетны цэх  сыравіну з новай пляцоўкі, якая знаходзіцца ля населенага пункта Замошша. Згаданы вышэй участак, які знаходзіўся ў непрыглядным стане, плануецца аднавіць капітальна. Для гэтага спецыялісты ДЭУ-111 вядуць суцэльную падсыпку палатна шчэбнем і адсевам,  а таксама ажыццяўляюць выраўніванне. Каб хутчэй выканаць неабходны аб’ём, работы  распачаты з двух бакоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.