Аграрыі працуюць на павышэнне ўрадлівасці грамадскіх палеткаў

Аграрыі раёна ў гэтыя дні актыўна працуюць на павышэнне ўрадлівасці грамадскіх палеткаў. Зараз асноўны клопат вяскоўцаў — вывазка арганікі. Па аператыўных дадзеных райсельгасхарчу вытворчае заданне па згаданаму віду работ ужо выканана на 76 працэнтаў.  На 13 студзеня на палі дастаўлена 205 тысяч тон гною з запланаваных 270. Вынікова складваюцца справы на трасах урадлівасці ў механізатараў камунальнага сельгаспрадпрыемства “Бялёў”, якія перавыканалі план на 16 працэнтаў.  Высокі паказчык і ў працаўнікоў КСУПа “Коленскае”. Яны завезлі пад будучую сяўбу больш за дваццаць пяць тысяч тон арганікі, што складае 97 працэнтаў да вызначанага задання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.