Да чаго дайшоў прагрэс

Заўтра Дзень беларускай навукі.  Карэспандэнт “НП” папрасіў жыткаўчан назваць вынаходствы, якія значна палепшылі жыццё людзей.

Марына Шышанкова, г. Жыткавічы:

— На маю думку, гэта кнігадрукаванне, Інтарнэт дзякуючы якім чалавецтва актыўна абменьваецца накопленым вопытам. Лічу важнымі адкрыцці і ў медыцыне, што дапамаглі пазбавіцца ад многіх хвароб. Зараз, напрыклад, вакцына супраць каронавіруснай інфекцыі.

Васіль Семяняк, г. Жыткавічы,

— Мабільны тэлефон. Куды ж цяпер без яго. Ён сёння і сродак сувязі, і крыніца інфармацыі. Хаця навуковых адкрыццяў і вынаходстваў за гісторыю развіцця чалавецтва зроблена безліч. І большасць з іх менавіта спрыялі паляпшэнню  нашага жыцця.

Ларыса Макарэвіч,  г. Жыткавічы:

— Для мяне найвялікшым дасягненнем разумовай думкі людзей з’яўляецца адкрыццё электрычнасці і пастаноўка гэтай энергіі на службу чалавеку. Нават непрацяглае адключэнне святла сёння прыносіць поўны дыскамфорт, паралізуе ўсялякую дзейнасць.

Мікалай Ханеня,  п. Чырвонае:

— У сваім развіцці людзі пастаянна нешта вынаходзілі і ўдасканальвалі, каб жыць лягчэй. На жаль, не ўсе гэтыя дасягненні цяпер прыносяць карысць чалавецтву. У прыватнасці, выраб узбраення.

Сяргей Белка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.