Сустрэчы з жыхарамі Рудненскага сельсавета правяло кіраўніцтва раёна

Старшыня райвыканкама Мікалай П’яўко яшчэ загаддзя да пачатку мерапрыемства азнаёміўся са станам  спраў на адміністрацыйнай тэрыторыі. Мікалай Мікалаевіч разам з адказнымі спецыялістамі наведаў практычна ўсе вёскі Савета. Скажам, што кіраўніка раёна не ўсё задаволіла. Таму адразу ж падчас рэйду былі дадзены даручэнні службовапасадоўцам. У прыватнасці, нараканні прагучалі ў адрас кіраўніцтва сельгаспрадпрывемства «Коленскае» і мясцовага сельвыканкама. І трэба адзначыць, што заўвагі даволі слушныя. Так, выконваючаму абавязкі дырэктару гаспадаркі было даручана навесці парадак на машынных  дварах пасёлка Грэбянёўскі і аграгарадка Кольна. Падкасіць расліннасць запатрабаваў старшыня райвыканкама  непасрэдна і ў паселішчах, а таксама паабапал дарог. У руднянскай краме ўзнікла неабходнасць падправіць ганак. Дарэчы, Мікалай Мікалаевіч застаўся задаволеным асартыментам тавараў у вясковых магазінах.

Даволі сур’ёзная размова са старшынёй Савета Максімам Гарэлавым у кіраўніка рэгіёна адбылася ў вёсцы Чарацянка. Па меркаванні Мікалая Мікалаевіча, у гэтым паселішчы патрэбна навесці ідэальны парадак. Прыкласці рукі мясцовай уладзе ёсць дзе і да чаго. Толькі адных занядбалых дамоў неабходна знесці аж шэсць. А яшчэ і з карысцю распарадзіцца зямельнымі надзеламі, паправіць агароджы, спілаваць дрэвы і кустоўе. Таму заданне атрымаў не толькі сельскі Савет, але і шэраг раённых службаў. Справіцца з пастаўленымі задачамі ім па сілах.  Аб выкарыстанні пустуючых участкаў зямлі ішла размова і ў вёсцы Буйкавічы. Іх варта перадаць сельгаспрадпрыемству, каб пусткі не зарасталі бур’яном і не псавалі знешні выгляд паселішча, а засяваліся культурамі.

У аграгарадку Кольна кіраўнік рэгіёна правёў сустрэчу з жыхарамі. Нараканняў на работу аб’ектаў сацыяльнага прызначэння людзі не выказалі. Больш таго, галоўны ўрач  раённай бальніцы парадаваў насельніцтва прыемнай навіной, што на мясцовым ФАПе будзе пастаянна ажыццяўляць прыём урач. Гэтую справу даручылі маладому спецыялісту. Вырашае КУП «Жыткавіцкі камунальнік» і пытанне з забеспячэннем аграгарадка вадой. Зараз вядзецца рамонт на свідравіне. Падчас падвядзення вынікаў дыялогу старшыня райвыканкама заслухаў і намеснікаў, якія працавалі ў іншых населеных пунктах Савета. Так, Леанід Валатоўскі акрэсліў праблемы, што выказалі жыхары пасёлка Чырвоная Зорка. У ліку іх рамонт вуліцы, арганізацыя навучання мясцовых дзяцей у першую змену, паляпшэнне энергазабеспячэння і іншае.  Узнятыя пытанні і ў іншых вёсках узяты на кантроль. Па кожным з іх дадзены даручэнні.

Відавочна, што карысць ад такіх сустрэч даволі вялікая. Кіраўніцтва раёна больш дэталёва пранікаецца праблемамі насельніцтва, каб своечасова іх вырашаць. Тым самым значна паляпшаецца жыццядзейнасць грамадзян  не толькі ў буйных аграгарадках, але і маленечкіх вёсках.

Сяргей Белка

 

 

One thought on “Сустрэчы з жыхарамі Рудненскага сельсавета правяло кіраўніцтва раёна

  • 29.07.2022 в 01:38
    Permalink

    Хотелось бы на страницах «Районки» прочитать ответ руководства района, почему сельские жители несвоевременно обеспечиваются топливом на зиму, и своей очереди приходится ждать по полгода.
    И почему вместо того, чтобы напрямую заказать топливо из гортопа, нужно ещё ставить в известность Сельсовет?
    Предлагаю снесённые в Черетянке дома подпилить на дрова и отвезти людям.
    Все же лучше чем сжигать или закапывать в землю.

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.