Жніво ў Жыткавіцкім раёне набірае абароты

Сёлета аграрыям неабходна абмалаціць 10464  гектары збажыны. Камбайны на палеткі вывелі ва ўсіх гаспадарках. Каласавыя скошаны на сямі працэнтах плошчаў. Асабліва актыўна ідзе уборка ў КСУПе  «Чырвоны Бор», дзе ўжо абмалочана 23 працэнты палеткаў. А вось па валавому збору лідэрства ўтрымліваюць камбайнеры КСУПа «Коленскае», якія выдалі ўжо поўтысячы тонн жыта.

Спачатку кампаніі атрымана 1494 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці на круг 21,9 центнера. Самая высокая аддача палёў у акцыянерным таварыстве «Тураўшчына». У гэтым сельгаспрадпрыемстве земляробы сабралі азімага рапсу больш чым 40 цэнтнераў з гектара. Не падводзіць і збажына. Высокай аддачай радуе жніво земляробаў і ў сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.