Такіх майстроў як Леанід Швец на Палессі не адшукаць

Сапраўдны човен, выраблены з дуба па старадаўняй тэхналогіі, можна знайсці, мабыць, толькі ў Перарове.

Дарэчы, адзін з такіх, зроблены рукамі Леаніда Швеца, прадстаўлены ў экспазіцыі Музея прыроды ў Ляскавічах. А сам сакрэт майстэрства, якое хутка атрымае статус культурнай нематэрыяльнай каштоўнасці, — доўгая памяць аб рамястве дзеда Нікіфара і ўмельцаў, якія падзяліліся з Аляксандрам Іванавічам сакрэтамі вырабу, — Віктара Якубовіча і Васіля Масла. Іх ужо няма з намі, але і такіх майстроў як Леанід Швец на Палессі, мабыць, не адшукаць. Асаблівасць старадаўняга «рэцэпту» складаецца не толькі ва ўнікальных ведах і інструменце, а і інтуіцыі, добрым настроі і ўменні выбраць дрэва. Дарэчы, яно павінна быць сталым і цэлым. І спакон вякоў на духоўна-практычную справу не бяруць дубы-ліпы, у якія ўдарыла маланка. Падобны човен, выдзеўбаны са ствала аднаго дрэва (можна выкарыстоўваць і сасну, асіну, ліпу), —  у Беларусі вядомы з часоў неаліту і толькі ў ХІХ стагоддзі стаў выцясняцца лодкамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.