У Жыткавіцкім раёне значна пацяжэлі надоі

Даволі плённа пашчыравалі працаўнікі грамадскіх фермаў у першым паўгоддзі бягучага года, што станоўча адбілася на вытворчасці малака. Ад адной каровы атрымана 2901 кілаграм

сырадою, або на 245 кілаграмаў болей.

За акрэслены час надоена 31364 тоны. Гэта на 4191 болей у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. асабліва ўнушальнае дасягненне  на малочнатаварным комплексе акцыянернага таварыства “Дзякавічы”. Мясцовыя аператары здолелі нарасціць вытворчасць сырадою да мінулагодняй пары у пяць разоў. Значную прыбаўку па малаку маюць работнікі ферм ААТ “Прыазёрскае-Агра” (30,9 працэнта)  і сялянскай гаспадаркі М.Р.Шруба (19,4 працэнта). Дарэчы, у апошнім сельгаспрадпрыемстве  самая высокая прадуктыўнасць дойнага статка. За шэсць месяцаў кожная рагуля аддзячыла мясцовым жывёлаводам 5342 кілаграмамі сырадою. Са станоўчай дынамікай спрацавалі і работнікі ААТ “Дзякавічы”, дзе прырост па надою ад каровы вырас у 2,1 раза. Станоўчыя паказчыкі і ў ААТ “Прыазёрскае-Агра”.

На жаль, іншыя сельгаспрадпрыемствы раёна не дацягнулі да леташніх дасягненняў як па валавай вытворчасці, так і ў разліку на адну карову. Напрыклад, КСУП “Чырвоны Бор”  змінусаваў па першаму на 31,2 працэнта. У гэтай гаспадарцы назіраецца і самая нізкая прадуктыўнасць  кароў. За шэсць месяцаў яна склала толькі 827 кілаграмаў і палегчала на 190.

За азначаны вышэй час сельгаспрадпрыемствамі прададзена 29,3 тысячы тон малака, што вышэй мінулагодняга ўзроўню на 18,2 працэнта з прыбаўкай у 4,5 тысячы тон. Таварнасць прырасла на 2,2 пункты і склала 93 працэнты. Гатункам экстра рэалізавана перапрацоўшчыкам 28 тысяч тон сырадою (90,8 працэнта). Тут назіраецца станоўчая дынаміка, таму што вышэйшым і першым сортам пастаўлена прадукту намнога меней. Разам з тым, як сцвярджаюць спецыялісты-аграрыі, на месцах яшчэ маецца дастаткова рэзерваў, каб павысіць даходнасць малочнай галіны.

Сяргей Белка

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.