КЗС-1218 Міхаіла Бабарыкі і зараз не мае спачынку

Механізатар заняты абмалотам кукурузы.

– Убіраю гэтую культуру першы раз, – расказвае камбайнер. – Скажу, што справа нялёгкая, нагрузка на машыну выпадае намнога большая, чым на каласавых. Але стараюся выканаць работу якасна.

Досвед, як упраўляць збожжаўборачнай тэхнікай, у Бабарыкі невялікі – другі год. Але падчас жніва ён паказаў прафесіяналізм і старанне. Запісаў на свой рахунак 2358 тон намалочанага зерня. Гэта ў тры разы больш чым за папярэдні сезон.

– Папрацаваць давялося на гэты вынік нямала, – расказвае механізатар. –  А палове шостай ужо на рабоце, а вяртаешся зацемна. Бывала, што і з маленькай дачкой па некалькі дзён не ўдавалася пагуляць. З дому выходзіў, яна спала, а вяртаўся, яна зноў ужо сны сніла.

Спрыяла поспеху і тое, што добры ўраджай вырас на палетках ААТ «Тураўшчына», дзе шчыруе Міхаіл. Ды і дапамога вопытнага калегі Івана Кузьміча таксама дазваляла расці ў прафесійным плане.

– За дзень у сярэднім па семдзясят-восемдзясят тон выдаваў з бункера, – кажа Міхаіл Аляксандравіч. – Бывала, па сто дваццаць. Па некалькі рэестраў даводзілася запаўняць (адзін разлічаны на сямнаццаць бункераў). Такога па ўспамінах вопытных камбайнераў ніколі не было ў гаспадарцы.

Уборка  ўраджаю завяршаецца. Але Міхаіл Бабарыка, паставіўшы КЗС на захоўванне, не будзе спачываць.  Перасядзе за руль  трактара, на якім пачне рыхтаваць глебу, каб і наступны год атрымаўся такім жа ўмалотным.

Сяргей Белка

Фота Святланы Шакалян

 

КЗС-1218 Міхаіла Бабарыкі і зараз не мае спачынку: 1 комментарий

  • 14.11.2022 в 10:24
    Permalink

    Продовольственная безопасность превыше всего и благодаря таким работникам она у нас обеспечена

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.