ААТ “Жыткавічыхімсервіс” занята вытворчасцю сапрапелю

Хапае клопатаў у работнікаў акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс” у гэтыя зімовыя дні. Спецыялісты арганізацыі актыўна занятыя вытворчасцю сапрапелю і грунтоў з іх. Па словах дырэктара прадпрыемства Ігара Галавача, згаданая справа сёлета ідзе намнога лепей чым летась. Партнёрам, а гэта нафтавікі і тыя, хто здабывае ваду, ужо адгружана шэсць тысяч тон донных адкладанняў возера Чырвонае. Нядрэнна складваецца і з рэалізацыяй грунтоў. Іх ад жыткаўчан спажыўцы атрымалі з дзясятак фур.  Кіраўніцтва ААТ зрабіла задзел па продажу сваёй прадукцыі і на наступны год.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.