На Жыткаўшчыне выступіла галоўны прававы інспектар працы Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Ала Ждановіч

Прафсаюзы не спыняюць прававую асвету ў працоўных калектывах. На Жыткаўшчыне па тэме : “Абарона правоў работнікаў: роля прафсаюза” на гэтым тыдні выступіла галоўны прававы інспектар працы Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Ала Ждановіч.

Сваю дзейнасць у рэгіёне Ала Сяргееўна разам са старшынёй раённага аб’яднання прафарганізацый Уладзімірам Гулютам, пракурорам Ігарам Арцёменка, інспектарам працы прафаб’яднання Вячаславам Ахрамовічам  распачала з правядзення прыёма грамадзян у гарадскім Цэнтры культуры. Пытанне,  з якім звярнулася наведвальніца Таццяна Гуліта, старшыня пярвічкі работнікаў мызычных дзіцячых школаў мастацтваў, тычылася рэарганізацыі структуры. Па словах заяўніцы, у арганізацыю аб’яднаны тры калектывы, але кожны з іх мае ўласны калектыўны дагавор, таму і ўзнікла неабходнасць у раз’яднанні. Спецыялісты падрабязна расказалі прафоргу, якім чынам граматна, не парушаючы заканадаўства, правесці неабходныя працэдуры, абраць кіруючыя органы, прайсці рэгістрацыю.

На сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў галоўны прававы інспектар падрабязна спынілася на пытаннях, якія закранаюць абарону сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў. Праблем у гэтай сферы дзейнасці, як заўважыла Ала Ждановіч, яшчэ нямала, асабліва пры заключэнні кантрактаў, звальнення і іншых аспектаў працоўных узаемаадносін. І прафсаюзам па сілах дапамагчы чалавеку, які трапіў у складанае становішча. Аўдыторыя была даволі актыўнай, прасіла кансультацыі па немалой колькасці сітуацый, у якіх можа апынуцца не адзін працаўнік падчас выканання абавязкаў.  Зрабілі на мерапрыемстве і акцэнт на праходжанні насельніцтвам абавязковай дыспансерызацыі, якая ўведзена сёлета.

Не абмінулі падчас прававой асветы і такія важныя пытанні нашай жыццядзейнасці, як насілле над падлеткамі, распаўсюджванне непаўналетнімі наркатычных сродкаў, папярэджванне экстрэмісцкіх настрояў, машэнства ў інтэрнэце. Пракурор раёна Ігар Арцёменка і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Гулюта, прыводзячы негатыўныя прыклады такіх супрацьпраўных паводзін, прызвалі дарослых пільна сачыць за паводзінамі дзяцей, імгненна прымаць захады, каб не дапускаць канфлікта з законам.

Прававыя прыём і вучоба ў чарговы раз паказалі, што людзі могуць пастаянна атрымаць дзейсную дапамогу і парады ад спецыялістаў прафесійных саюзаў.

Сяргей Белка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.