Провады зімы ў Жыткавічах прынеслі радасць і добры настрой

Жыхары і госці райцэнтра ўдзельнічалі ў вялікай колькасці конкурсаў і  забаў. Самадзейныя калектывы з усяго раёна дарылі мноства музычных нумароў, радавалі тэатралізацыяй. Асаблівай папулярнасцю карыстаўся слуп з прызамі. Нямала дарослых і дзяцей імкнуліся пакарыць атракцыён і зняць прыз. У ліку шчасліўчыкаў аказаўся і Аляксандр з Дзякавічаў, які прыехаў да сястры ў госці.

—Свята вельмі цудоўнае, запомніцца мне і падарункам, які выйграў у змаганні, — кажа пераможца, каму пакарыўся слуп.

Дарэчы, сёлета ўсе спробы аказаліся вельмі ўдалымі, таму знялі падарункі да апошняга.

Канечне ж, падворкі Саветаў прыцягвалі смачнымі пахамі. Жанчыны па старыннай традыцыі пяклі на пнях блінцы, смажылі яечню і свежаніну, частавалі іншымі стравамі. Жыткаўчыне са смакам іх каштавалі. Карысталіся попытам і пачастункі ад спажывецкага таварыства і рыбгаса «Белае».  Шмат дарослых і дзяцей сабрала і ачышчальнае вогнішча. Менавіта языкі полымя пад карагоды і спевы засведчылі: бывай зіма, прывітанне вясна!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.