У арганізацыях прафсаюзнага раённага аб’яднання Жыткаўшчыны падводзяць вынікі

Сёння на сваёй канферэнцыі прааналізавалі мінулагоднюю дзейнасць члены прафпярвічкі ААТ “Тураўшчына”. Са справаздачай на мерапрыемстве выступіла яе старшыня Наталля Вакульчук. Кіраўнік ячэйкі, а сёння яна аб’ядноўвае амаль тысячу працаўнікоў акцыянернага таварыства, падрабязна спынілася на той ролі прафсаюза па абароне сацыяльных, працоўных і грамадзянскіх правоў, сацыяльных інтарэсаў работнікаў калектыву.
Наталля Анатольеўна закранула ў дакладзе такія аспекты дзейнасці грамадскай арганізацыі, якія тычацца выканання калектыўнага дагавору, арганізацыі культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, аздараўлення, бяспекі і аховы працы, іншых пытанняў, падтрымкі ветэранаў. З даклада вынікала, што па ўсіх пазіцыях прафкам “Тураўшчыны” спрацаваў нядрэнна, таму ад дэлегатаў атрымаў станоўчую адзнаку.
Паспяховасць у рабоце пярвічкі адзначылі і старшыні Гомельскага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Касінскі і раённага аб’яднання прафарганізацыі Уладзімір Гулюта.
Закончылася мерапрыемства ўзнагароджваннем найбольш старанных рупліўцаў і ветэранаў гаспадаркі.
Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.