У Жыткавічах праходзіць чысты чацвер

Усім нам прыемна хадзіць па чыстых вуліцах. На жаль, за зіму на іх накапілася шмат бруду. Яго прыборкай і заняліся жыткаўчане ў прайшоўшую сераду і цяперашні чацвер. Дарэчы, гэтыя дні старшынёй райвыканкама Мікалаем П’яўко аб’яўлены чыстымі.
Першымі з лапатамі і мётламі ачышчаць бардзюры і асфальт ад пяску выйшлі працаўнікі камунальнай службы. Прычым не толькі работнікі, але і спецыялісты адміністрацыі. Дзякуючы іх старанням на вуліцах Карла Маркса, Сацыялістычная і Пралетарская суцэльнае пясчанае покрыва хутка было згрэблена ў кучкі. Ды і яны не залежваліся, а неадкладна грузіліся ў коўш трактара і падаваліся на прычэп аўтамашыны. Адным словам, рабілі ўсё па-гаспадарску, каб ад гразі і знаку не засталося. Істотную дапамогу камунальнікам у гэтым аказвалі і работнікі гарадскіх устаноў адукацыі, а таксама ГЦК, дзіцячай школы мастацтваў імя У. Будніка.
Кіпела праца па навядзенні парадку і на вуліцы Фрунзэ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.