У Жыткавічах пабольшае яшчэ на адно месца адпачынку

На вуліцы Савецкай каля раённай бальніцы распачалася закладка сквера Здароўя.
Гэты праект на месцы пусткі ажыццяўляецца па ініцыятыве старшыні райвыканкама Мікалая П’яўко. У яго рэалізацыі ўдзельнічаюць будаўнічыя арганізацыі ПМК-76 і ПМК-97, дарожныя – ДЭУ-48 і ДЭУ-111, а таксама КУП “Жыткавіцкі камунальнік”.
Як расказала намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Марына Злобіч, тут будуць пакладзены пешаходныя дарожкі, усталяваны некалькі альтанак і лавачак. Зону ўпрыгожаць клумбы і зялёныя насаджэнні. Таксама распрацоўваюцца малыя архітэктурныя формы, які я б тэматычна адлюстравалі назву сквера. Месца адпачынку адасобяць ад гарадской мяжы дэкаратыўнай агароджай і ўсталююць дадатковую апору для асвятлення.

 

 

 

Зараз рабочыя займаюцца планаваннем тэрыторыі і ўкладкаю пешаходных дарожак. Завяршыць будаўнічыя работы плануецца бягучай вясной.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.