Як у Жыткавічах па чацвяргах парадак наводзяць

У чацвер вуліцу Свабоды, якая знахолзіцца ў райцэнтры, абудзілі надрыўны рокат бензапілы і шум падаючых дрэваў і хмызняку, які бязладна акупіраваў меліярацыйны  канал. Што ўзяліся за добраўпарадкаванасць гэтай гарадской артэрыі, справа невыпадковая.

Азначаную вуліцу  чакаюць вялікія перамены. Па-першае, як бачна, яе ачысцяць ад залішняй расліннасці. Гэтую справу па-майстэрску выконвае спецыяліст лясгаса.

—Папрацаваў у мікрараёне Подаўж на абрэзцы дрэваў, цяпер вось сюды перакінулі, — расказвае пільшчык. –Аб’ёмы акрэслены, супрацоўнікі РЭСа  ствараюць бяспечныя ўмовы для работы, своечасова адключаюць лініі электраперадачы. Гэта вельмі важна, каб не здарылася аварыі на іх камунікацыях. Ды і дапамагчы гораду стаць прыгажэйшым – высакародная справа.

Хопіць спраў тут і камунальшчыкам, якія ў сціслыя тэрміны вывезуць паваленыя дрэвы. А там прыйдзе час парупіцца і дарожнікам. Згаданую вуліцу плануецца заасфальтаваць. Пакуль чакаюць для такой дзейнасці спрыяльнага надвор’я, падрыхтоўка  ўжо распачата.

Практыка паказвае, што “чыстыя” чацвяргі ў нашым райцэнтры і іншых паселішчах рэгіёна вызначаюцца павышанай актыўнасцю. Пазмагацца за чысціню і парадак у такія дні, а аб тым пастаянна на рабочых планёрках нагадвае старшыня райвыканкама  Мікалай П’яўко, значыць зрабіць сваё месца пражывання прыгажэйшым. І тут без агульных намаганняў не абысціся.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.