Як веснавы дзень на Жыткаўшчыне год корміць

Гаспадаркі раёна засеялі раннімі каласавымі 16 працэнтаў плошчаў.
Працаўнікі КСУПа “Коленскае” актыўна вядуць палявыя работы. Зараз асноўны клопат пасеяць раннія каласавыя і травы. На гэтым адказным участку шчыруе механізатар Аляксандр Пяшэвіч.
Аляксанд Міхайлавіч з тых земляробаў, хто ўсю душу ўкладвае ў даручаную справу. Таму і выпрацоўка ў яго даволі высокая. За дзень заштукоўвае ў глебу насенне болей як на дваццаці гектарах.
— Вясна даволі складаная, — расказвае механізатар. – Не на кожнае поле ўз’едзеш, бо паўсюдна ў нізінах стаіць вада. Таму ў большасці сваёй прыходзіцца засяваць высокія месцы, каб зямля не перасохла. А астатняе пасля дасею.
У дзень наведвання гаспадаркі Пяшэвіч засяваў яравы трыцікале. Да гэтага рупіўся на сяўбе траў і аўса. З пачатку кампаніі ўжо запісаў на свой рахунак амаль дзвесце гектараў. Паспяховай рабоце дапамагае тое, што механізатар добра падрыхтаваў даручаную яму тэхніку. Таму і прастояў у полі не мае.

Кіпяць справы ў сельгаспрадпрыемстве і на іншых участках пасяўной. Праводзіцца ворыва, апрацоўка глебы, уносіцца арганіка. Адным словам, у “Коленскім” усё падпарадкавана народнай мудрасці, што веснавы дзень год корміць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.