Салют Вялікай Перамозе на Жыткаўшчыне далі не толькі мясцовыя маладыя аматары здаровага ладу жыцця, але і з сусудніх рэгіёнаў

На гарадскім стадыёне з раніцы сабралася не меней двух соцен школьнікаў з Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Петрыкаўскага і Лунінецкага раёнаў , каб у міжрыгіянальным лёгкаатлетычным турніры  аддаць даніну памяці тым, хто  заваяваў нам міра і свабоду.

Агульнае пастраенне каманд. Як звычайна яно суправаджалася добрымі наступствамі. Удзельнікаў спаборніцтваў прывіталі намеснік старшыні райвыканкама Дзьмітрый Лабко і кіраўнік раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Надзея Шабаева. Яны нагадалі маладым спартсменам, якой цаной нашыя прашчуры адстаялі мір, пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам поспехаў  у саперніцтве. Як заўважыў Дзмітрый Уладзіміравіч, толькі здаровая нацыя здольная вытрымаць самыя цяжкія выпрабаванні, менавіта такімі яны былі для беларусаў у гады вайны.

—Вельмі прыемна, што мы, маладыя, захоўваем памяць аб нашых героях такім мірным змаганнем, — зазначыла Надзея Шабаева. – І саперніцтва, якое на нашай зямлі праводзіцца, гэта пашана нашым героям за мірнае неба над галавой.

…Гукі Дзяржаўнага гімна завяршылі цэрымонію адкрыцця спаборніцтваў. Падлеткі ў патрыятычным  парыве высакародна аддалі пашану галоўнаму сімвалу краіны, а разам з гэтым і воінам – франтавікам, партызанам, усім тым, хто выжыў у гады ваеннай калацечы. Далей усё пайшло па распрацаваным сцэнарыі.. Рабяты, разбіўшыся на групы, занялі свае сектары: бегалі на кароткія і доўгія дыстанцыі, скакалі ў вышыню і даўжыню, кідалі ядры і мячы.  Для тых, атлетаў хто нарадзіўся ў 2012 годзе і раней, — гэта было нялёгкае выпрабаванне, бо праявіць сябе патрэбна было аж у чатырох дысцыплінах. Малойчых чакаў іспыт не меней чым на двух стартах.. Нашчадкі пераможцаў з пастаўленымі задачамі справіліся на выдатна. Па меркаванні арбітраў спаборніцтваў, юныя спартсмены паказалі прыстойныя вынікі і на бегавых дарожках і ў сектарах па іншых лёгкаатлетычных дысцыплінах.

Увогуле спартыўную акцыю “ Салют Перамогі”  падтрымалі не толькі лёгкаатлеты Палескага рэгіёна, але і  іншых відаў спорту.  На пярэдадні свята прайшоў турнір па боксу, на які прыехалі не толькі каманды з наваколькных раёнаў, але і абласнога цэнтра. Амаль паўтара дзясятка спартсменаў,  як адзначыў Аляксандр Цялегін, два дні ў паядынках вызначалі мацнейшых. І жыткаўчане на рынгу атрымалі некалькі перамог. Толькі ў першых  — два золаты.

Пачын калег па здароваму ладу жыцця паддтрымалі і юныя шахматысты. Сямнаццаць аматараў інтэактуальнай гульні з розных школ раёна пасапернічалі ў спаборніцтвах, якія прысвечаны Дню Перамогі. Зразумела, што ўсё змаганні  доўжацца не адну гадзіну, таму пра іх пераможцаў паведамім у нашым спецвыпуску “Новага Палесяя”. Дарэчы і аб турніры футбалістаў. Ён таксама міжрыгіянальны, сабраў аж чатыры каманды, мы раскажам падрабязна.

Хочацца сказаць адно, мы памятаем аб нашым гераічным мінулым, а такімі турнірамі імкнемся не столькі захаваць памяць аб Перамозе, але і зберагчы яе6 і перадаць нашчадкам.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.