Хто хоча стаць выратавальнікам? Рассказаў начальнік Жыткавіцкага РАНС Андрэй Туравец

У рамках правядзення Адзінага дня камплектавання работнікі Жыткавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі сярэднюю школу №2 г.Жыткавічы, дзе правялі мерапрыемствы з па падборы вучняў на службу ў МНС.

Начальнік аддзела Андрэй Туравец расказаў хлопцам аб выратавальніцкай  службе, парадку адбору кандыдатаў, перспектывах далейшага кар’ернага росту, а таксама аб правілах паступлення ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС.

Пасля прагляду тэматычных відэаролікаў навучэнцы адправіліся знаеміцца са спецыяльнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай, якая знаходзіцца на ўзбраенні Жыткавіцкага РАНС.

Работнікі аддзела пазнаёмілі дзяцей з пажарным абсталяваннем і інструментам. Хлопцы пасядзелі у кабіне пажарнага аўтамабіля і патрымалі у руках аварыйна-выратавальную прыладу.

Спецыялісты службы выратавання размясцілі на інфармацыйных стэндах горада Жыткавічы рэкламныя ўлёткі аб прыёме на службу і паступленні ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.