Аснова вясковага прадпрымальніцтва

Сяргей Салко заўсёды марыў, што, калі вырасце, абавязкова зробіць нейкую карысную справу для малой радзімы і землякоў. Дзякуючы гэтаму памкненню, вось ужо пятнаццаць гадоў Сяргей Станіслававіч уносіць значны ўклад у гандлёвае абслугоўванне ў агроагарадку Кольна, дзе нарадзіўся і вырас.

Магазін «Прэстыж» добра ведаюць не толькі ў згаданым паселішчы, але і ў блізляжачых вёсках. Падчас нашага непрацяглага наведвання прыватнай крамы, у ёй паспелі атаварыцца з дзясятак чалавек. Таму спрыяў багаты асартымент на паліцах і ветлівасць прадаўцоў і цэнавая палітра. Таму і выходзілі пакупнікі задаволенымі і з добрым настроем. І гэта, нягледзячы на тое, што і ў сельскай мясцовасці канкурэнтаў дастаткова.

Сёння кропка Сяргея Салко нагадвае сучасны невялікі маркет, дзе можна набыць не толькі прадукты, а і прамысловыя вырабы. Прасторныя гандлёвыя залы, сучаснае абсталяванне – усё гэта створана для зручнасці людзей. Папрыгажэў магазін і знешне, а добраўпарадкаванасць тэрыторыі гарманічна дазваляе ўпісацца аб’екту ў навакольную тэрытолрыю. Што не кажы, а цэнтр аграгарадка.

Безумоўна, што такое стала магчымым дзякуючы настойлівасці і працавітасці  прадпрымальніка-гаспадара. Распачалася справа з невялічкай крамкі, якую ён набыў у калегі. Разам з аб’ектам да Сяргея Станіслававіча перайшоў і яго персанал. З пашырэннем гандлю ён павялічыўся. Цяпер у краме тры прадаўцы і бухгалтар Кацярына Мельнік, Ірына Ярашчук, Галіна Мясніковіч і Вікторыя Козел.  Сваё майстэрства яны набывалі і павышаюць непасрэдна на працоўным месцы. Дарэчы, яго атрымаць у аграгарадку не так і проста.

А Сяргей Салко не толькі абслугоўвае землякоў, але з’яўляецца і спонсарам разнастайных мерапрыемстваў, што ладзяцца ў Кольна.

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.