І карп, і сцерлядзь

У 2009 годзе працаўнікі “блакітнай нівы” доследнага рыбгаса “Белае” вырасцілі 1096,6 тоны сажалкавай рыбы. Акрамя традыцыйнага карпа, тут даўно ўжо займаюцца гадоўляй таўсталобіка і белага амура, карася і шчупака, сома і ліня. А чатыры гады назад пачалі займацца і развядзеннем такой рэдкай для нашага рэгіёна рыбы як сцерлядзь, лічынкі якой завезлі ад сваіх калег з пінскага рыбгаса “Палессе”.


Калі ў 2008 годзе ў час пуціны тут было адлоўлена 877,6 тоны таварнай рыбы, то летась аналагічны паказчык узрос да 881,3 тоны. Тэмпы росту вышэй як па вытворчасці, так і продажу рыбы і зараз да стала спажыўцоў паступіла гэтай каштоўнай прадукцыі 769,2 тоны. Яе рэалізуюць у гандлёвых кропках Жлобіна і Рагачова, Рэчыцы і Хойнікаў, у другіх населеных пунктах Гомельскай вобласці.


У наступіўшым годзе запланавана вырасціць 1027 тон сажалкавай рыбы, у тым ліку 1019 тон –- таварнай. А работы на сажалках рыбгаса працягваюцца і зімою: рыбаводы прабіваюць лункі, сочаць за водападачай, кіслародным рэжымам, гідратэхнічнымі збудаваннямі. У калектыве, дзе працуе 120 чалавек, пільную ўвагу надаюць тэхнічнаму абнаўленню. Дзякуючы клопатам Дэпартамента па меліярацыі і воднай гаспадарцы за апошнія 3 гады было закуплена шэсць аўтамабіляў МАЗ-437041, тры ГАЗ-3309, рэфрыжэратар “Купава”, аўтамабіль “ГАЗель”, іншая спецыялізаваная тэхніка з абсталяванымі ёмістасцямі.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.