У канцэрне «Белпалівагаз” – у ліку першых

Здабыча фрэзернага торфу ў гэтыя гарачыя летнія дні ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” не можа не выклікаць захаплення. Тэмпы росту гэтых работ да адпаведнага мінулагодняга перыяду складаюць 145,7 працэнта. Нарыхтавана ўжо 120 тысяч тон гэтай каштоўнай сыравіны пры заданні 86 тысяч тон – 139,6 працэнта да памесячнага графіка. А ў цэлым за сезон запланавана назапасіць не менш чым 184 тоны торфу.


Спорыцца работа на двух вытворчых участках, якімі кіруюць Сяргей Севярын і Валерый Апанасевіч. Першы з іх назапасіў 80,2 тысячы тон сыравіны для паліва, другі — 39,8 тысячы тон. Асобныя торфаздабытчыкі выканалі свае асабістыя сезонныя заданні яшчэ ў чэрвені. Сярод іх Іван Хаміцэвіч, Валерый Севярын, Леанід Шараў. З сезоннымі заданнямі таксама датэрмінова справіліся Сяргей Хільман, Аляксандр Каранеўскі і другія.


За 6 месяцаў 2010 года тэмпы росту таварнай прадукцыі да адпаведнага мінулагодняга перыяду склалі 103,2 працэнта. Было выпушчана 46,7 тысячы тон брыкетаў пры плане 45 тысяч тон. Тэмпы росту да мінулагодняга ўзроўню склалі 102,9 працэнта.


За студзень – чэрвень бягучага года на экспарт з акцыянернага таварыства была адгружана 20,5 тысячы тон торфабрыкетаў на агульную суму 102,3 тысячы долараў ЗША. Дарэчы, пачынаючы з чэрвеня ў экспартным накірунку адбылася пераарыентацыя. Цяпер торфабрыкеты з мясцовага акцыянернага таварыства ідуць за мяжу толькі ў Польшчу. У мінулым месяцы туды іх было пастаўлена 2 тысячы тон, а ў ліпені гэты паказчык павінен узрасці да 2,5 тысячы тон.


С. ВЕЧЕРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.