У Жыткавічах праходзяць пікеты ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты
Сёння пікет аднаго з кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгарнуўся на людным месцы – побач з вядомым у Жыткавічах супермаркетам.
Каля стойкі раз пораз затрымліваюцца людзі. Арганізатары знаёмяць выбаршчыкаў з праграмай патэнцыяльнага парламентарыя, адказваюць на пытанні, у тым ліку і тыя, што тычацца галасавання наогул. Настрой на пляцоўцы дзелавы і ў той жа час пазітыўны.
Нагадаем, што агітацыя кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 24 лютага. Гэта самы яркі этап перадвыбарнай кампаніі. Прэтэндэнты на месцы ў Саветы ўсіх узроўняў акрамя правядзення ўжо згаданых пікетаў, могуць сустракацца з выбаршчыкамі, друкаваць свае праграмы ў СМІ, выкарыстоўваць іншыя не забароненыя заканадаўствам формы агітацыі.