Вёскі розныя, пытанні – аднолькавыя

У двух накірунках ляжаў у гэты дзень маршрут адной з інфармацыйных груп райвыканкама: вёскі Дзедаўка і Града Людзяневіцкага сельскага Савета.


Па-святочнаму ўпрыгожаным выглядала памяшканне Дзедаўскага клуба-бібліятэкі: вока вабілі бліжэй да сябе з густам аформленыя выставы “Умельцы на роднай зямельцы”, “2012 – Год кнігі”, вырабы народнай творчасці, карціны. Мясцовая ўстанова культуры сустрэла як вяскоўцаў, так і гасцей чысцінёй, парадкам і ўтульнасцю. І заслуга ў гэтым як загадчыцы клуба-бібліятэкі Алены Радчэня, якая ў гэты дзень трымала справаздачу аб праведзенай рабоце ў мінулым 2011 годзе, так і яе памагатых.


Алена Уладзіміраўна прадаставіла слова старшыні Людзяневіцкага сельвыканкама Юрыю Волчыку. На пытанні жыхароў вёскі Дзедаўка адказалі намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Раковіч, намеснік старшыні Жыткавіцкага райпа па кадрах і ідэалагічнай рабоце Жанна Грынюк, дырэктар КСУП “Людзяневічы” Уладзімір Чарнушэвіч.


А людзей цікавілі пытанні забеспячэння іх палівам, вулічнага асвятлення, кошт у крамах на такія прадукты харчавання як хлеб, малако, малочныя прадукты, закупу ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве буйной рагатай жывёлы, набыцця крэдытаў для закупу бытавых тавараў ў магазіне і інш.


Прыкладна такія ж пытанні гучалі і на сустрэчы інфармацыйнай групы з жыхарамі вёскі Града. Да таго ж яны прасілі звярнуць увагу на рамонт канкрэтнага ўчастка дарогі, пашырэнне могілак, назвалі пажылых людзей, што маюць пільную патрэбу ў доглядзе.


Сустрэчы ў дзвюх вёсках прайшлі на даверлівай ноце, усе нявырашаныя пытанні ўзяты пад надзейны кантроль.


Сяргей ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.