Як больш эфектыўна наладзіць работу па змяншэнні пагалоўя дзікоў у Жыткавіцкім раёне?

 На гэтае і іншыя пытанні шукалі адказ падчас семінара спецыялісты раённых ветэрынарнай службы і лесагаспадарчых прадпрыемстваў.

bigstock_wild_boar_6659987А правядзенне такога мерапрыемства выклікана ўзнікненнем на тэрыторыі краіны ачагоў афрыканскай чумы свіней. І дзікі з’яўляюцца рэальнай пагрозай па распаўсюджванні гэтага небяспечнага захворвання.

Па словах лесакарыстальнікаў, у нашым раёне гэтых лясных жывёлін водзіцца некалькі тысяч, таму ветэрынарныя спецыялісты падчас семінара правялі асветніцкую работу з работнікамі лясной гаспадаркі. У прыватнасці, прадэманстравалі відэафільм, у якім расказвалася, як распазнаць хворую жывёліну, чым яна небяспечная для здаровых, што патрэбна рабіць з упалёваным дзіком.

У сваю чаргу, карыстальнікі лясных угоддзяў расказалі пра тое, як вядзецца адстрэл дзікоў на тэрыторыі раёна. З пачатку года іх забіта амаль дзвесце, палова з гэтай колькасці ў санітарнай дваццацікіламетровай зоне ля свінагадоўчых ферм.

Адбыўся на семінары і абмен думкамі, падчас якога выказваліся меркаванні, як лепей наладзіць сумесную справу і ў будучым. Мерапрыемствы па прафілактыцы афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі раёна не спыняюцца як з боку ветэрынарнай службы, так і лесагаспадарчых арганізацый.

Сяргей МІКАЛАЕЎ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.