Відэаселектарная нарада з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Прывалава распачалася з аналізу сітуацыі  па супрацьпажарнай бяспецы

Статыстыка сведчыць, што абстаноўка з гэтым складваецца не лепшым чынам. На жаль, не выключэнне і наш раён, дзе ў параўнанні з леташнім дапушчаны рост узгаранняў і гібелі ад полымя людзей.

 Сярод прычын такога несуцяшальнага становішча ў першую чаргу называлася п’янства асацыяльных асобаў. Менавіта Уладзімір Аляксандравіч акцэнтаваў увагу прысутных на мерапрыемстве, каб адпаведныя службы актыўней працавалі з такімі грамадзянамі. Вялікая роля ў такой рабоце адводзіцца назіральным камісіям, мабільным групам , медыкам і праваахоўным  органам. На селектары было прыведзена нямала фактаў, калі спецыялісты вышэйзгаданых структур не дапрацоўваюць або ў сілу ўласнай некампетэнтнасці дапускаюць пралікі ў дзейнасці. Безумоўна, што асноўнае патрабаванне намесніка старшыні аблвыканкама ў такіх выпадках,  неадкладна ўхіліць упушчэнні і прыцягнуць да адказнасці вінаватых.  П’янства  з’яўляецца вялікім злом для нашага грамадства, ад яго пакутуюць не толькі тыя, хто ўжывае алкаголь, але і людзі, якія знаходзяцца побач. Таму і барацьба з заганай павінна весціся непрымірымая і па ўсіх напрамках.

Яшчэ адна тэма, якая абмеркавана на нарадзе, тычылася бяспекі людзей падчас адпачынку на вадаёмах. Асаблівы клопат пра дзяцей. Уладзімір Прывалаў запатрабаваў навесці на пляжах парадак, праверыць моц устаноўленых там спартыўных і забаўляльных атракцыёнаў, правесці папераджальную работу з грамадзянамі аб недапусцімасці купання ў месцах для гэтага не прыстасаваных. Толькі актыўная прафілактыка зацікаўленых службаў дазволіць пазбегнуць  чалавечых трагедый.Яна і павінна стаць асновай ва ўсёй дзейнасці па стварэнні бяспечных умоваў для грамадзян.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.