На веснавых палетках

Раён паспяхова справіўся з сяўбой яравых зерневых і зернебабовых культур. Яны пасеяны на плошчы 3459 гектараў. Усяго яравая сяўба ў раёне па стану на 16 красавіка праведзена на 33 працэнтах плошчаў.


На цяперашні час гаспадаркі актыўна вядуць падрыхтоўку глебы пад сяўбу іншых культур. Гэтая работа выканана на 7048 гектарах. Зараз сельгасвытворцамі вядзецца сяўба агародніны і пасадка бульбы. Агародніна пасеяна ў сельгаспрадпрыемствах на плошчы 198 гектараў з 1035 запланаваных, што складае на вышэйадзначаную дату 19 працэнтаў. Працаўнікамі вёскі пасеяна 120 гектараў цыбулі, 8 — морквы, 70 — сталовага гароху. Бульба пасаджана на 22 гектарах або на 4 працэнтах плошчаў ад задання.


У ліку іншых работ, якія вядуцца земляробамі раёна на палетках у гэтыя дні: вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў, закладка шматкампанентных выпасаў, распачаты другая падкормка азімых культур мінеральнымі тукамі і хімпраполка азімых.


Пад сяўбу яравых культур у раёне ўнесена 103,1 тысячы тон арганічных угнаенняў на плошчы 1643 гектары.


У гаспадарках закладзены шматкампанентныя культурныя выпасы на 206 гектарах з 1300 запланаваных. Гэта складае 16 працэнтаў да задання. Закладку шматкампанентных культурных выпасаў вядуць у КСУПах “Запясочча”, “Верасніца”, “Бялёў”, “Людзяневічы”, “Чырвоны Бор” і “Коленскае”.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.