Рабочая нарада

Рабочая нарада з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Гулюты адбылася ў Тураўскім гарадскім Савеце. Былі заслуханы справаздачы адказных асоб па падрыхтоўцы раённага фальклорнага мерапрыемства “Свята птушак у Тураве”.


Свята будзе арганізавана і праведзена 1 мая пры падтрымцы і непасрэдным удзеле пасольства Велікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўніцтва ААН, праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонда і другіх міжнародных і нацыянальных арганізацый. Мэта свята -– прапаганда экалагічных ведаў сярод мясцовага насельніцтва, садзейнічанне развіццю прыроды і культурнага турызму на тэрыторыі нашага раёна.


У дзень правядзення фестывалю адбудзецца святочнае адкрыццё скульптуры куліку-марадунку, канцэрт з удзелам фальклорных калектываў Жыткаўшчыны, свята рамесніцтва палескіх майстроў і г.д.


Удзел у рабочай нарадзе прыняла прадстаўнік грамадскай арганізацыі “Аховы птушак Бацькаўшчыны” Наталля Парэчына, другія афіцыйныя асобы.


У. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.